29 красавiка 2024, панядзелак, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэканомікі скардзіцца на СГА

7
Мінэканомікі скардзіцца на СГА

Беларускіх вытворцаў чакаюць праблемы на рынках Казахстана ды Расеі.

Пра гэта заяўляюць спецыялісты Навукова-даследчага эканамічнага інстытута (НДЭІ) Міністэрства эканомікі, піша БелаПАН.

«Выкананне прынятых абавязанняў у рэалізацыі пагадненняў у рамках Адзінай эканамічнай прасторы і стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза, уступленне Расеі, а таксама ўступленне Казахстана ў СГА можа прывесці да некаторага абвастрэння праблем доступу беларускіх таваравытворцаў на расейскі і казахстанскі рынкі", - гаворыцца ў артыкуле эканамістаў, апублікаваным у красавіцкім нумары «Эканамічнага бюлетэня».

Спецыялісты нагадваюць, што пры ўступленні ў СГА Расея ўзяла абавязанні знізіць цягам пераходнага перыяду (для розных таварах ад года да сямі гадоў) стаўкі ўвазных мытаў.

«Зніжэнне або скасаванне ставак увазных мыт прывядзе да патаннення замежных тавараў і адпаведна да ўзмацнення канкурэнцыі з боку замежных кампаній, што ў перспектыве пагражае зніжэннем аб'ёмаў беларускага экспарту ў Расею і Казахстан, а таксама значнымі стратамі на ўнутраным рынку з прычыны росту імпарту», - мяркуюць эканамісты.

У выніку беларускія вытворцы мяса-малочнай прадукцыі, бытавых тавараў, шын, трактароў і грузавых аўтамабіляў могуць сутыкнуцца з узмацненнем канкурэнцыі як на замежным, так і на ўнутраным рынку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках