3 траўня 2024, Пятніца, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыверсанты рыхтуюць правакацыі ў Вінніцы

7

Жыхары горада паведамляюць пра вялікую колькасць падазроных прыезджых у раёне «Цэнтральнага рынка».

Інфармацыя пра гэта з'явілася некалькі хвілін таму ў акаўнце Еўрамайдана ў «Твітэры».

Актывісты пішуць пра тое, што правакацыі запланаваныя на 9 траўня. На іх думку, прыезджыя збіраюцца прайсці маршам па горадзе са сцягамі Расеі і СССР. Яны заклікаюць не падыходзіць да іх і не рэагаваць на правакацыі.

У паўднёва-усходніх абласцях Украіны з пачатку сакавіка праходзяць справакаваныя Расеяй акцыі сепаратыстаў. Эпіцэнтрамі хваляванняў сталі абласныя цэнтры і шэраг буйных гарадоў, адміністрацыйныя будынкі у якіх перыядычна бяруць пад кантроль дыверсанты і баевікі. СБУ атрымала доказы, што імі кіруюць прадстаўнікі расейскіх спецслужбаў і ГВУ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках