3 траўня 2024, Пятніца, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме дэфіцыт бензіну, кошты на тавары выраслі ўдвая

28
У Крыме дэфіцыт бензіну, кошты на тавары выраслі ўдвая

Кошты на прадукты ў Крыме ўжо выраслі да расейскага ўзроўню, а на некаторых запраўках у Керчы скончылася паліва.

Пра гэта паведаміў дэпутат Севастопальскага гарсавета Васіль Зелянчук, піша 15minut.org.

Паводле яго слоў, расейцы, у прыватнасці жыхары Кубані, ужо не едуць у Крым за таннымі прадуктамі, паколькі кошты на іх падскочылі да ўзроўню расейскіх.

"Гэта было ў мінулым, яны прыязджалі і закупляліся, калі было ўсё танней. Тэндэнцыя ўжо спынілася. Пакуль кошты былі ў два разы танней, яны прыязджалі, але цяпер ужо кошты падраўняліся", - адзначыў дэпутат.

Зелянчук таксама паведаміў, што асартымент прадуктаў, якія завозяцца з мацерыковай часткі Украіны, значна паменшыўся.

"Кошты выраслі на 50-60% на ўсё. Але пакуль што ідуць фуры з мацерыковай часткі Украіны, блакады няма, ідуць малочныя прадукты, каўбасныя вырабы, кансервы і гэтак далей", - заявіў дэпутат.

У той жа час сайт Kerch.FM паведамляе, што ў Керчы на некаторых аўтамабільных запраўках няма бензіну. Напрыклад, на запраўцы ТНК можна заправіцца толькі дызпалівам. На "Укрнафце" ў раёне аўтавакзала ёсць бензін А-95 і дызельнае паліва, на "Укранафце" ў раёне "КУОРа" няма газу і 92 бензіну.

Нагадаем, Крым быў у сакавіку акупаваны расейскімі войскамі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках