3 траўня 2024, Пятніца, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Музыкі REM, Nirvana і Sleater-Kinney аб'ядналіся ў супергурт

Музыкі REM, Nirvana і Sleater-Kinney аб'ядналіся ў супергурт

Пра стварэнне новага супергурта паведаміла ў аўторак 6 траўня, выданне The Guardian.

Першае выступленне праекта super-Earth адбылося 30 красавіка ў рамках канцэрту аднаго з заснавальнікаў REM Пітэра Бака ў клубе Secret Society lounge у Портлендзе, ЗША. Вакалісткай стала ўдзельніца фемінісцкага панк-трыо Sleater-Kinney Карын Такер. Слухачы апісваюць стыль гурта як «...хуткі і гучны, бліжэй да power-pop, чым да панк-року, але заўсёды востры як нож».

Пасля паспяховага жывога выступлення стала вядома, што гурт даўно працуе ў студыі разам з бас-гітарыстам Nirvana Крыстам Наваселічам. Афіцыйны склад super-Earth пакуль не аб'яўлены, аднак у Twitter мужа Такер, фатографа Лэнса Бэнгса была апублікаваная фатаграфія гурта ў студыі. На фота, акрамя Такер, Бака і Наваселіча, гітарыст Fastbacks Курт Блох, удзельнік King Crimson Біл Райфлін і лідар Minus Five Скот МакКаўхі, піша Lenta.ru.

З'яўленне праекта дае надзею на ўз'яднанне REM, Sleater-Kinney або Nirvana. Удзельнікі ўсіх трох калектываў у розны час выказваліся пра магчымасць правядзення канцэртных тураў у поўным, наколькі гэта магчыма, складзе. Наваселіч неаднаразова гастраляваў з барабаншчыкам Nirvana Дэйвам Гролам, выконваючы старыя песні гурта.

Фота: Lance Bangs / remhq.com

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках