3 траўня 2024, Пятніца, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя доказы: «Рэферэндум» у Данбасе рыхтуецца Расеяй (Аўдыё)

27

СБУ публікуе запіс размовы сепаратыстаў і кіраўніка руху «Рускае адзінства».

Служба бяспекі Украіны атрымала неабвержныя доказы падрыхтоўкі і каардынацыі расейскім бокам мерапрыемстваў па правядзенні ва ўсходніх абласцях Украіны так званага «рэфэрэндуму».

Як паведамілі «Комментариям» у прэс-службе СБУ, ужо нават вядомыя вынікі.

Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць запіс размовы кіраўніка руху «Рускае адзінства» А.Баркашова (г. Масква) з лідарам незарэгістраванай арганізацыі «Праваслаўны Данбас» Д.Байцовым (г. Данецк).

У размове Байцоў просіць падтрымкі расейскіх вайскоўцаў для паспяховага правядзення так званага рэферэндуму 11 траўня. Затое Баркашоў прапануе сфальсіфікаваць вынікі апытання, «намаляваць 100% «за».

Асцярожна, ненарматыўная лексіка!

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках