3 траўня 2024, Пятніца, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аварыя на газаправодзе ў Менску

1
Аварыя на газаправодзе ў Менску

Амаль два дзесяткі жылых дамоў у Менску засталіся на некалькі гадзін без газазабеспячэння.

У Менску быў пашкоджаны газаправод у раёне вуліцы Пуцілава, з-за чаго на некалькі гадзін было парушанае газазабеспячэнне 18 жылых дамоў (890 кватэр) на вуліцах Фогеля, Пуцілава і Гурц'ева, паведамілі БелТА ў прэс-службе МНС Беларусі.

Паводле папярэдняй версіі, пры правядзенні земляных работ па ўладкаванні дажджавой каналізацыі быў пашкоджаны газаправод сярэдняга ціску - дыяметр 100 мм, ціск 0,3 МПа, глыбіня залягання - 1,5 м. Падача газу на пашкоджаным участку была перакрытая работнікамі "Менгазу". У МНС падкрэслілі, што ўзгарання газу не было.

Як мяркуецца, прычына пашкоджання - парушэнне рэгламенту пры правядзенні земляных работ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках