3 траўня 2024, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ абясшкодзіла групу дыверсантаў на чале з расейцам

7
СБУ абясшкодзіла групу дыверсантаў на чале з расейцам

Кіраваў дыверсантамі ў Запарожскай вобласці жыхар Растова-на-Доне.

Служба бяспекі Украіны ў рамках антытэрарыстычнай аперацыі абясшкодзіла ў Запарожскай вобласці групу дыверсантаў з пяці чалавек на чале з грамадзянінам Расеі Максімам Белавусавым. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы СБУ.

Як адзначаецца, члены групы планавалі ажыццявіць дыверсію на базе забеспячэння МУС Украіны, дзе захоўваюцца гаруча-змазачныя матэрыялы. У перыяд з 7 па 9 траўня дыверсанты планавалі ўзяць удзел у масавых беспарадках у горадзе Антрацыт Луганскай вобласці.

"Усе названыя асобы затрыманыя. Падчас ператрусаў па месцах іх пражывання канфіскаваныя гранаты і агнястрэльная зброя... Кіраваў групай грамадзянін Расейскай Федэрацыі Белавусаў Максім Юр'евіч, жыхар Растова-на-Доне", - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках