3 траўня 2024, Пятніца, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шахцёры на Луганшчыне патлумачылі сепаратыстам, куды ім ісці

14
Шахцёры на Луганшчыне патлумачылі сепаратыстам, куды ім ісці

У горадзе Горскае Луганскай вобласці не хочуць нават чуць пра «рэферэндум».

Пра гэта піша блогер Яна Ярашук, перадае 0642.ua.

«Луганская вобласць, Горскае. Мясцовыя ўлады прынялі рашэнне не праводзіць «рэферэндум» 11 траўня аб самастойнай ЛНР. Таму што «Горскае - гэта Украіна».

Шахцёры мясцовай шахты паслалі да чортавай бабулі прыхільнікаў ЛНР, якія прыехалі на шахту з цудоўнымі апавяданнямі пра выдатную будучыню ў Луганскай народнай рэспубліцы.

«Мы падымем вам зарплату на 30%», - пераконвалі прыхільнікі ЛНР.

«З якіх грошай?» - спыталі шахцёры.

На гэтым размова скончылася, прыхільнікі ЛНР з'ехалі з чым прыйшлі», - адзначыла яна.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках