3 траўня 2024, Пятніца, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: калона ваеннай тэхнікі ўвайшла ў Марыупаль

14

Калона ўкраінскай ваеннай тэхнікі ўвайшла ў горад.

Пра гэта паведамляе мясцовае выданне 069.com.ua.

У рэдакцыю выдання паступіла мноства паведамленняў ад марыупальцаў, якія бачылі танкі ў розных раёнах горада. У прыватнасці, ля крамы «Сильпо» стаіць каля 10 адзінак ваеннай тэхнікі, побач знаходзяцца вайскоўцы.

Калону з 10 танкаў раніцай таксама бачылі ў раёне ільічоўскай аглафабрыкі - яна рухалася ў Марыупаль. Раніцай танкі і БТР бачылі ля блокпоста з боку пасёлка Аграбаза. Таксама 8 адзінак ваеннай тэхнікі былі заўважаныя ў пасёлку Сартана Ільічоўскага раёна.

Два танкі стаяць і каля аўтазапраўкі «Паралель» на скрыжаванні пр. Леніна і вул. Краснафлоцкай.

Фото: 0629.com.ua
Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках