3 траўня 2024, Пятніца, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар НАТА сёння прыедзе ў Варшаву

1
Генеральны сакратар НАТА сёння прыедзе ў Варшаву

Андэрс Фог Расмуcэн сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы, кіраўніком урада, кіраўніком МЗС і міністрам абароны.

Двухдзённы візіт генеральнага сакратара НАТА ў Польшчу пачынаецца сёння. У ходзе сустрэч Андэрс Фог Расмусэн мае намер абмеркаваць украінскае пытанне. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Польшчы.

У Варшаве кіраўнік Альянсу правядзе перамовы з прэзідэнтам краіны Браніславам Камароўскім, кіраўніком урада Дональдам Тускам, кіраўніком МЗС Радаславам Сікорскім і міністрам абароны Тамашам Семаняком.

Таксама генеральны сакратар НАТА плануе абмеркаваць пытанне бяспекі ў рэгіёне дзяржаў Усходняй Еўропы і падрыхтоўку да наступнага саміту Альянсу.

Спікер МЗС Польшчы Марцін Вайцэхоўскі паведаміў, што візіт Расмусэна звязаны з цяперашняй міжнароднай сітуацыяй, а таксама крызісам ва Украіне. Бакі будуць гаварыць і пра падрыхтоўку да саміту НАТА восенню ў Ньюпорце (Уэльс).

Нагадаем, раней Альянс заявіў пра перакідку дадатковых сіл ва Усходнюю Еўропу. Генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн 15 красавіка праінфармаваў міністраў абароны ЕЗ аб тым, якія меры арганізацыя ўжо прыняла і будзе прымаць у мэтах далейшага ўмацавання калектыўнай абароны на моры, у паветры і на сушы ў сувязі з крызісам ва Украіне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках