3 траўня 2024, Пятніца, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Марыупалем па міліцыі адкрылі агонь з кулямёта

4
Пад Марыупалем па міліцыі адкрылі агонь з кулямёта

Каля Марыупаля абстралялі аўтобус з байцамі батальёна міліцыі спецпрызначэння «Азоў».

Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Украіны.

«У выніку нападу быў паранены кіроўца транспартнага сродку. Праваахоўнікі затрымалі некалькіх нападнікаў. Сярод іх - «міністр абароны» так званай Данецкай народнай рэспублікі Ігар Какідзянаў, - гаворыцца ў паведамленні.

Па словах дарадцы міністра МУС Антона Герашчанкі, аўтобус рухаўся з Марыупаля ў бок Бердзянска. Адзін з тых, хто страляў, забіты. Яшчэ двух нападнікаў узялі ў палон, зброя канфіскаваная.

«Там быў сапраўдны бой, які доўжыўся больш за гадзіну. Па сілавіках стралялі з кулямёта і аўтаматаў Калашнікава», - паведаміў дарадца міністра.

Байцы батальёна міліцыі спецыяльнага прызначэння «Азоў», якія вызначыліся падчас бою, будуць прадстаўленыя да ўзнагароджання, паведамілі ў ведамстве.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам. У сярэдзіне красавіка расейскія ўзброеныя баевікі захапілі адмінбудныкі ў шэрагу гарадоў Данецкай і Луганскай абласцей. Баевікі выкрадаюць, катуюць і забіваюць людзей, захопліваюць закладнікаў. Акрамя таго, сепаратысты, якія падтрымліваюцца Расеяй, арганізуюць правакацыі і збіццё патрыятычна-настроеных грамадзян у Харкаве, Нікалаеве, Адэсе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках