3 траўня 2024, Пятніца, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Платных дарог у Польшчы стане больш

Платных дарог у Польшчы стане больш

Сетка платных участкаў аўтастрад у нашага заходняга суседа павялічыцца на 264 км.

Пашырэнне сеткі пройдзе ў два этапы, а ў яго выніку ў сістэму viaTOLL будзе ўключана каля 264 км нацыянальных дарог, сярод якіх каля 165 км аўтастрад, 87 км хуткасных магістраляў і 12 км нацыянальных дарог іншых катэгорый, піша польскі эканамічны партал WNP (пераклад - charter97.org).

Першы этап запланаваны на 1 верасня бягучага года і ахопіць каля 206 км дарог. Сярод іх пэўныя ўчасткі аўтастрад А1 і А4, хуткасных магістраляў S8, S14, S19, а таксама нацыянальнай дарогі нумар 90.

Другі этап пройдзе 1 кастрычніка гэтага года і ахопіць каля 58 км дарог, сярод якіх іншыя пэўныя ўчасткі аўтастрад А1 і А4.

Па стане на канец 2013 года, платныя дарогі складалі амаль 2653 км. Да 2018 года электронная сістэма аплаты viaTOLL можа ахапіць прыкладна 7000 км дарог па ўсёй Польшчы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках