3 траўня 2024, Пятніца, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура і СБУ раскрылі схемы фінансавання сепаратыстаў

11
Генпракуратура і СБУ раскрылі схемы фінансавання сепаратыстаў

У фінансаванні беспарадкаў на паўднёвым усходзе Украіны падазраюць 17 банкаў.

Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі заявіў выконваючы абавязкі генпракурора Алег Махніцкі, перадае РБК-Украіна.

"Выяўлена 17 банкаў, якія падазраюцца ў фінансаванні супрацьпраўных дзеянняў", - ён.

У Адэсе таксама выкрытая дзейнасць канвертацыйнага цэнтра, які фінансаваў беспарадкі 2 траўня. Пра гэта заявіў кіраўнік Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка, перадае zn.ua.

"Учора спынілі дзейнасць канвертацыйнага цэнтра, які фінансаваў беспарадкі ў Адэсе 2 траўня", - паведаміў ён на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

Па словах Налівайчанкі, затрыманыя чатыры чалавекі. Да дзейнасці гэтага канвертцэнтра, дадаў кіраўнік СБУ, маюць дачыненне экс-кіраўнік Міндаходаў Аляксандр Кліменка і былы першы віцэ-прэм'ер Украіны Сяргей Арбузаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках