3 траўня 2024, Пятніца, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Касацыйныя скаргі фігурантаў справы «Экамедсэрвіса» разгледзяць 23 траўня

3
Касацыйныя скаргі фігурантаў справы «Экамедсэрвіса» разгледзяць 23 траўня

Касацыйныя скаргі абвінавачаных па справе аб гібелі пацыенткі медыцынскага цэнтра "Экамедсэрвіс" Юліі Кубаравай будуць разгледжаныя ў Менскім гарадскім судзе 23 траўня.

Пра гэта паведаміў БелаПАН бацька загінулай дзяўчыны Юрый Кубараў.

Ліст з датай разгляду справы ён атрымаў з Кастрычніцкага суда Менска.

Жыхарка Гродна Юлія Кубарава памерла 23 красавіка 2013 года ў 4-й гарадской клінічнай бальніцы Менска пасля няўдала праведзенай 26 сакавіка рынапластіка у медцэнтры "Экамедсэрвіс". Пасля аперацыі, якая была праведзеная з выкарыстаннем няспраўнага наркозна-дыхальнага апарата, што выклікала кароткачасовае спыненне сэрца, а затым гіпаксію галаўнога мозгу, Кубарава да смерці знаходзілася ў коме.

31 студзеня 2014 года суд Кастрычніцкага раёна Менска прызнаў былога лекара-анестэзіёлага "Экамедсэрвіса" Аляксандра Шурава вінаватым у неналежным выкананні прафесійных абавязкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента (ч. 2 арт. 162 КК). Ён прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі-пасяленні і пазбаўленнем права займацца медыцынскай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў.

Галоўны інжынер "Экамедсэрвіса" Вадзім Ліхута і былы генеральны дырэктар медцэнтра Галіна Валжанкіна прызнаныя вінаватымі ў службовай халатнасці (арт. 428 КК). Ліхута прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых функцый тэрмінам, на пяць гадоў. Валжанкіна - да абмежавання волі тэрмінам на два гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых функцый, тэрмінам на пяць гадоў.

Суд задаволіў заяўлены пацярпелымі, бацькамі Юліі Кубаравай, пазоў да "Экамедсэрвіса" аб кампенсацыі матэрыяльнай шкоды на 74 млн. рублёў. У якасці матэрыяльнага пакрыцця маральнай шкоды суд пастанавіў медцэнтру выплаціць бацькам дзяўчыны па 500 млн. рублёў кожнаму.

Усе абвінавачаныя абскардзілі прысуд.

Бацькі пагадзіліся з рашэннем суда і не абскардзілі яго. У той жа час яны настойвалі і настойваюць на прыцягненні да крымінальнай адказнасці хірурга Віктара Серабро, які праводзіў аперацыю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках