3 траўня 2024, Пятніца, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будынак СБУ ў Данецку забарыкадавалі скрынямі з-пад зброі

4
Будынак СБУ ў Данецку забарыкадавалі скрынямі з-пад зброі

Паводле інфармацыі карыстальнікаў сацсетак, некаторыя скрыні з-пад патронаў калібра 5,6 мм.

Захоплены прарасейскімі баявікамі будынак упраўлення СБУ ў Данецкай вобласці ўмацаваны скрынямі з-пад зброі і боепрыпасаў. Адпаведныя фота апублікаваныя ў сацсетках у сераду, 7 траўня, піша «Корреспондент».

У прыватнасці, паводле інфармацыі карыстальнікаў, некаторыя скрыні з-пад патронаў калібра 5,6 мм.

Расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны. Журналісты заходніх СМІ паведамлялі, што сярод баевікоў прысутнічаюць і беларусы. 3 траўня прыхільнікі Данецкай народнай рэспублікі з крыкамі «Расея» ўзялі штурмам будынак упраўлення СБУ. Штурм доўжыўся крыху больш за дзве хвіліны: разбіўшы вокны натоўп уварваўся ў будынак, які ніхто не ахоўваў. Таксама яны захапілі будынак следчага ўпраўлення СБУ, якое знаходзіцца побач.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках