3 траўня 2024, Пятніца, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За пагромы 2 траўня ў Адэсе затрыманыя баевікі «Рускага адзінства»

5
За пагромы 2 траўня ў Адэсе затрыманыя баевікі «Рускага адзінства»

Дыверсійная група правакавала масавыя беспарадкі ў горадзе, збіваючы грамадзян жалезнымі прутамі.

Пра гэта заявіў кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка. Паводле яго слоў, у склад групы якой уваходзілі члены забароненай ва Украіне арганізацыі Рускае адзінства, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«Сёння я магу вам даць справаздачу аб затрыманні дыверсійнай групы ў Адэсе (...) Рускае адзінства называецца... Яны асабіста 2 траўня цынічным і нахабным чынам жалезнымі прутамі прычынялі цялесныя пашкоджанні мірнаму насельніцтву, - сказаў Налівайчанка. - Уся гэтая банда затрыманая, у тым ліку верхавод».

Нагадаем, 30 красавіка Акруговы адміністрацыйны суд Кіева задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі Украіны аб забароне дзейнасці на тэрыторыі Украіны палітычнай партыі «Рускае адзінства», лідарам якой з'яўляецца кіраўнік самаабвешчанай рэспублікі Крым Сяргей Аксёнаў.

Раней паведамлялася, што ў Запарожжы затрыманыя члены дыверсійнай групы на чале з грамадзянінам РФ.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках