3 траўня 2024, Пятніца, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску забаранілі канцэрт украінскага гурта «Фиолет»

3

Менскія ўлады адмовілі ў выдачы гастрольнага пасведчання арганізатарам канцэрту гурта «Фиолет» з Украіны.

Выступленне ўкраінцаў павінна было адбыцца ў рамках тура ў падтрымку новага альбома «Вігвам». Мерапрыемства планавалася на 17 траўня ў клубе Loft. Арганізатары дамовіліся з гуртом, пляцоўкай і падалі заяву на гастрольнае пасведчанне ў Менгарвыканкам. Аднак чыноўнікі адмовілі ў правядзенні канцэрту на падставе таго, што канцэрт анансаваўся ў СМІ да атрымання дазволу, піша tuzin.fm.

«Я здзіўлены, таму што не раз прывозіў «Фиолет» і сольны праект вакаліста гурта ў Менск, і праблем ніколі не было. Калі падавалі «гастролькі», у «адным акне» вельмі ветліва паставіліся да мяне і нават думак не было, што могуць не даць дазвол. А не далі яго нібыта з-за таго, што інфармацыю пра канцэрт знайшлі ў «Яндэксе». Але гэты рэсурс не з'яўляецца СМІ», - лічыць арганізатар канцэрта Алесь Снег.

Нагадаем, учора стала вядома, што чыноўнікі адмовіліся даваць гастрольныя пасведчанні на канцэрты беларускіх гуртоў Amaroka і Pet Nihil.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках