3 траўня 2024, Пятніца, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Брыгінец: Увод войскаў РФ запланаваны на 21 траўня

9
Аляксандр Брыгінец: Увод войскаў РФ запланаваны на 21 траўня

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны распавёў пра планы сепаратыстаў.

Сцэнар адлучэння Луганскай вобласці ад Украіны з наступнай яе акупацыяй Расеяй апублікаваў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Аляксандр Брыгінец са спасылкай на інфармацыю, атрыманую ім ад аднаго з луганскіх актывістаў арганізацыі «Українська справа», які мае двайных інфарматараў сярод кіраўніцтва сепаратыстаў.

Згодна з планам 11 траўня, «будзе працаваць каля 20 участкаў у розных частках Луганшыны, якія і будуць візуальна дэманстраваць на ўвесь свет праз расейскія СМІ, як працуе рэферэндум». Чакаецца, што ў «рэферэндуме» возьме ўдзел 20-30 тысяч актыўных прарасейскіх луганчан.

«А абнародаваны будзе вынік, што ў псеўдарэферэндуме ўзялі ўдзел каля паўмільёна чалавек. Такім чынам, «вынік» гэтага рэферэндуму стане падставай для правядзення 18 траўня іншага рэферэндуму, дзе луганчане нібыта павінны вызначыць, што Луганская рэспубліка павінна ўвайсці ў склад Расеі», - напісаў Брыгінец.

Ён таксама паведаміў, што 20 траўня калабарацыяністы чакаюць падпісання федэральнага пагаднення з Расеяй. А 21-22 траўня, па інфармацыі Брыгінца, рыхтуецца ўвод расейскіх войскаў.

«Спрыяюць правядзенню гэтага сцэнара, як яны кажуць, і свае людзі ў кіеўскай уладзе. У тым ліку і тыя, хто прызначыў на пасаду старшыні Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі чалавека, які ўхіліўся ад выканання сваіх абавязкаў, сыдучы на бальнічны. Паводле атрыманай інфармацыі рыхтую зварот на в.а. Прэзідэнта, на міністра ўнутраных спраў і старшыню СБУ», - напісаў Брыгінец.

Фота: lenta-ua.net

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках