26 красавiка 2024, Пятніца, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прысуд па справе намесніку старшыні «Белнафтахіма» абвесцяць 15 траўня

6
Прысуд па справе намесніку старшыні «Белнафтахіма» абвесцяць 15 траўня

Уладзіміру Волкаву пагражае восем гадоў пазбаўлення волі.

15 траўня прысуд па справе былога намесніка старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзіміра Волкава будзе абвешчаны ў судзе Маскоўскага раёна Менска, піша БелаПАН.

7 траўня ў апошнім слове Волкаў не прызнаў сябе вінаватым у інкрымінаваных яму злачынствах, а менавіта - у атрыманні хабараў.

Волкаў абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 3409 КК (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры асобай, якая займае высокае службовае становішча).

Волкаў быў затрыманы 8 кастрычніка мінулага года пасля атрымання чарговай часткі хабару ад прадстаўніка юрыдычнай асобы за вырашэнне пытання аб узгадненні аб'ёмаў перапрацоўкі спадарожных прадуктаў нафты на прадпрыемствах канцэрна. Паведамлялася, што чыноўніка затрымалі ў яго службовым кабінеце. Сума незаконна атрыманых ім грашовых сродкаў з лютага па кастрычнік, па дадзеных следства, склала 19 тысяч даляраў.

У ходзе следства накладзены арышт на маёмасць абвінавачанага: парадку 100 тысяч даляраў ЗША, дзве кватэры, гараж, аўтамабіль BMW.

У судзе дзяржабвінаваўцам была апублікаваная інфармацыя, што Волкаў абвінавачваецца ў тым, што, будучы службовай асобай, на працягу 2013 года прымаў матэрыяльныя каштоўнасці за спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзілі ў яго кампетэнцыю, у прыватнасці звязаных з увозам і вывазам вуглевадароднай сыравіны і прадуктаў яе перапрацоўкі.

Паводле абвінавачання, хабары Волкаў атрымліваў з 26 лютага па 7 кастрычніка 2013 года ў сваім службовым кабінеце за вырашэнне пытанняў аб экспарце бітуму ў інтарэсах шэрагу камерцыйных арганізацый. Першы хабар быў ім атрыманы 26 лютага ад прадстаўніка ТАА "Тэра". Усяго, як прагучала ў судзе, за восем разоў ім было атрымана 22 тыс. даляраў, апошні раз - 7 кастрычніка.

У той жа час дапытаныя ў судзе сведка Радзівон Шэлег, былы мэнэджэр ТАА "Тэра", які перадаваў Волкаву грошы, заявіў, што гэта не з'яўлялася хабарам, а было асабістай падзякай чыноўніку "за падтрымку словам і справай". І гаворка ідзе не пра 22 ці 19 тысяч даляраў, а пра 11 тысяч даляраў.

Дзяржабвінаваўца Анатоль Кабяк папрасіў суд прысудзіць былога чыноўніка да васьмі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-распарадчых функцый на пяць гадоў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках