27 красавiка 2024, Субота, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскай прапаганды ў Беларусі стане больш

47

У Беларусі запускаюць расейскі ваенна-патрыятычны тэлеканал "Звезда".

7 траўня на прэс-канферэнцыі ў Менску старшыня савета дырэктараў творчага аб'яднання "Красная Звезда" (Масква) Аляксандр Арлоў паведаміў, што ў Беларусі пачынае вяшчанне расейскі ваенна-патрыятычны тэлеканал "Звезда", піша БелаПАН.

Ён сказаў, што тэлеканал быў створаны ў 2005 годзе і з'яўляецца часткай медыяактываў Міністэрства абароны РФ, больша частка якіх за апошні час была кансалідаваная ў медыяхолдынг. У яго чатыры напрамкі развіцця: тэле- і радыёвяшчанне, кінавытворчасць, друкаваныя СМІ і інтэрнэт-напрамак са стварэннем новага інфармацыйнага агенцтва. Каля паўгода таму медыяхолдынг "Красная Звезда" узначаліў расейскі журналіст, прадзюсер, рэжысёр, тэлевядучы Аляксей Піманаў.

Па словах Арлова, найбольш дынамічна развіваецца ў холдынгу "дывізіён тэлебачання". Пры гэтым Беларусь - у ліку прыярытэтаў распаўсюджвання вяшчання.

Што тычыцца планаў вяшчання ў Беларусі, то 8 траўня адбудзецца тэставы запуск вяшчання расейскай версіі тэлеканала. Тэставае распаўсюджванне будзе ў кабельных сетках : "МТІС", "Космас ТБ" і "Белтэлекам" (ZALA), паведамілі прадстаўнікі "Звезды".

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках