3 траўня 2024, Пятніца, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіста-шпіёна з Беларусі пакінулі пад хатнім арыштам у Днепрапятроўску

5
Журналіста-шпіёна з Беларусі пакінулі пад хатнім арыштам у Днепрапятроўску

Апеляцыйны суд Днепрапятроўска пакінуў у сіле рашэнне аб хатнім арышце затрыманаму ва Украіне журналісту НТВ беларусу Сцяпану Чырычу.

Таксама не задаволеная выкладзеная ў скарзе просьба аб спыненні крымінальнага пераследу Чырыча. Журналіст паведаміў БелаПАН, што адчувае сябе нармальна.

- Сёння першы раз за тыдзень змог выйсці на вуліцу, - сказаў ён. - Чакаю ўсё ж нейкіх пераменаў. Вельмі спадзяюся, што да лепшага.

Нагадаем, паводле інфармацыі ўкраінскіх СМІ, у красавіку ў Днепрапятроўскай вобласці былі затрыманыя двое мужчын з журналісцкімі пасведчаннямі, у тым ліку грамадзянін Беларусі Сцяпан Чырыч, які здымаў сюжэт для тэлеканала НТВ. Яны падазраюцца ў шпіянажы.

Чырыч працуе прадзюсерам ў расейскай Першай прадзюсерскай кампаніі, якая займаецца вытворчасцю праграмы «Центральное телевидение с Вадимом Такменевым» для НТВ. Паводле інфармацыі сайта тэлеканала, 22 красавіка ён выехаў у горад Першамайск, дзе па заданні рэдакцыі павінен быў зняць сюжэт пра візіт ва Украіну пратэстанцкага святара Боба Ларсана ў рамках яго сусветнага турнэ. Беларус перастаў выходзіць на сувязь з рэдакцыяй 23 красавіка.

- Падчас здымак замежныя грамадзяне выкарыстоўвалі тэхнічную прыладу, закамуфляваную пад акуляры з умантаванай відэакамерай высокай разрознасці , якая мае прыкметы спецыяльных тэхнічных сродкаў (СТС) сакрэтнага атрымання інфармацыі, - цытавалі СМІ паведамленне ўпраўлення СБУ ў Днепрапятроўскай вобласці.

Бок абароны настойвае на спыненні крымінальнага пераследу Чырыча на той падставе, што ў дзеючым заканадаўстве Украіны адсутнічае вызначэнне СТС, а методыка аднясення аб'ектаў да СТС сакрэтнага атрымання інфармацыі, зацверджаная ўнутраным дакументам СБУ, мае грыф «з абмежаваным доступам».

На думку абароны, «адсутнасць належнага паняцця СТС, размытасць прыкмет СТС і закрытасць методыкі аднясення аб'ектаў да СТС дае падставы канстатаваць той факт, што сёння ва Украіне законапаслухмяны грамадзянін не мае ніякай магчымасці дакладна высветліць, якія менавіта дзеянні лічацца крымінальна каральнымі, а якія не».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках