3 траўня 2024, Пятніца, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уільям Хейг: У Данбасе дзейнічае расейскі спецназ

13
Уільям Хейг: У Данбасе дзейнічае расейскі спецназ

Еўрапейскія спецыялісты ідэнтыфікавалі людзей, якія захопліваюць адміністрацыйныя будынкі на ўсходзе Украіны.

Пра гэта сёння ў Кіеве паведаміў міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Уільям Хейг, перадае "Радио Свобода".

Паводле яго слоў, гэта - не прарасейскія сілы, а расейскія спецназаўцы, якія раней гэтак жа дзейнічалі ў Крыме. "Шкада, што Расея не рэалізавала ні аднаго з палажэнняў Жэнеўскага пагаднення, падпісанага 17 красавіка. Мы працягваем патрабаваць ад Расеі, каб яна выконвала свае абавязацельствы. Мы бачым, як прарасейскія сілы акупуюць будынкі, як яны падбухторваюць насельніцтва ва ўсходніх абласцях Украіны. Па тым, як гэтыя сілы трэніраваныя, што ў іх за ўзбраенне, мяркуючы з таго, як усё адбывалася ў Крыме, мы разумеем, што гэтыя прарасейскія сілы, якія дзейнічаюць на ўсходзе, не проста прарасейскія сілы - гэта проста рускія сілы, як і ў Крыме", - заявіў ён.

Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі таксама абвінаваціў Расею ў незаконнай анэксіі тэрыторыі Украіны і ў тым, што Масква ўмешваецца ва ўнутраныя справы Украіны. "Расея спрабуе сарваць выбары, і яна (расейскі бок) спрабуе перашкодзіць развіццю дэмакратыі", - адзначыў міністр.

Нагадаем, зараз на ўсходзе Украіны ідзе антытэрарыстычная аперацыя ўкраінскіх сілавікоў супраць узброеных прарасейскіх сепаратыстаў.

Лідары краін Захаду абвінавачваюць Расею ў невыкананні Жэнеўскіх дамоўленасцяў і пагражаюць новымі санкцыямі, калі Расея будзе працягваць дэстабілізаваць усход Украіны і зрываць прэзідэнцкія выбары 25 траўня. Масква ж настойвае, што выкананне дамоўленасцяў зрывае кіеўская ўлада.

Фота: AFP

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках