3 траўня 2024, Пятніца, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гімну ЕЗ - 190 гадоў

6

Сёння спаўняецца 190 гадоў з дня прэм'еры Дзевятай сімфоніі Людвіга ван Бетховена.

Яна ўважаецца за найвыбітнейшы ягоны твор. Прэзентацыя з вялікім поспехам адбылася 7 траўня 1824 года ў Вене ў тэатры Кернтнэртар. Была прысвечаная каралю Прусіі Фрыдрыху-Вільгэльму ІІІ, герою нацыянальна-вызваленчай барацьбы нямецкіх войскаў супраць Напалеона.

Гэтая сімфонія ўважаецца за першы вакальна-інструментальны твор у гэтым жанры, гэта значыць першая сімфоніяй, якая выкарыстоўвае спевы.

Рукапіс сімфоніі трапіў да спісу UNESCO "Памяць свету".

Напісаная яна для падвойнага складу сімфанічнага аркестра за выключэннем флейты пікала, контрафаготу, трох трамбонаў і пашыранай секцыі ўдарных.

Чацвёртая частка (фінал) уключае ў сябе частку Ode an die Freude ("Оды да радасці"), паэмы Фрыдрыха Шылера, тэкст якой выконваецца салістам і хорам у апошняй частцы. Доўжыцца больш за 70 хвілін.

22 траўня 2003 года на аўкцыёне "Сотбіс" была прададзеная партытура Дзевятай сімфоніі за 3,48 млн даляраў.

Тэма фіналу сімфоніі легла ў аснову Гімна Еўропа, які быў прыняты ў 1972 годзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках