3 траўня 2024, Пятніца, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія войскі прадаўжаюць манеўры ля межаў Украіны

3

Украінскія памежнікі па-ранейшаму фіксуюць манеўраванне паблізу дзяржаўнай мяжы расейскіх войскаў і тэхнікі.

Пра гэта заявілі ў Дзяржпамежслужбе Украіны, паведамляе "Інтэрфакс".

"Мы па-ранейшаму фіксуем манеўраванне расейскай вайсковай авіяцыі, тэхнікі, перамяшчэнне вайскоўцаў недалёка ад украінскай мяжы", - падкрэслілі ва ўстанове.

Раней паведамлялася, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін пасля сустрэчы з прэзідэнтам Швайцарыі, які старшынюе ў АБСЕ Дыдзье Буркхальтэрам, заявіў, што Расея адвяла войскі ад украінскай мяжы ў месцы сталых вучэнняў.

"Нам увесь час казалі, што турбуюць нашыя войскі на ўкраінскай мяжы - мы іх адвялі, яны знаходзяцца сёння не на ўкраінскай мяжы, а ў месцах, дзе яны праводзяць свае рэгулярныя заняткі на палігонах", - сказаў Пуцін.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках