3 траўня 2024, Пятніца, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кыргызстан адкладае ўступленне ў МС

15
Кыргызстан адкладае ўступленне ў МС

Урад Кыргызстана імкнецца адкласці ўступленне ў Мытны саюз пад кіраўніцтвам Расеі.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Джаамарт Атарбаеў, паведамляе «Радыё Свабода».

Сёння ў Бішкеку ён паведаміў, што кіргізская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра эканомікі Данілам Ібраевым цяпер знаходзіцца ў Маскве і ладзіць перамовы з расейскім урадам аб магчымасці адкладання ўступленне Кыргызстана ў Мытны саюз на адзін год.

Атарбаеў дадаў, што план уступлення Кыргызстана ў Мытны саюз яшчэ не гатовы. Са слоў прэм'ера, ён будзе падрыхтаваны ўрадам бліжэйшым часам і выстаўлены на публічнае абмеркаванне.

Таксама ён адзначыў, што як толькі план будзе ўхвалены кіргізскім народам і ўрадам, яго дашлюць на зацвярджэнне дзяржавам-сябрам Мытнага саюза - Расеі, Казахстану і Беларусі.

Раней Атарбаеў заяўляў, што далучэнне да Мытнага саюза пад кіраўніцтвам Расеі з'яўляецца «правільным крокам» для яго краіны і дапаможа развязаць многія эканамічныя і сацыяльныя праблемы.

Кіраўнікі Расеі спадзяваліся, што да 2015 года ў выніку далучэння былых савецкіх рэспублік Мытны саюз стане Еўразійскай эканамічнай прасторай на ўзор ЕЗ.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках