3 траўня 2024, Пятніца, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Беларусі ва Украіну можна будзе трапіць на пароме

9
З Беларусі ва Украіну можна будзе трапіць на пароме

8 траўня адкрыецца паромная пераправа, якая злучыць Лоеў з левабярэжжам Дняпра.

Дагэтуль гэтая папулярная сярод рыбакоў і паляўнічых дзялянка была адрэзаная ад вялікай зямлі. Каб трапіць у райцэнтр, размешчаны на правым беразе, даводзілася рабіць крук у 130 кіламетраў. Цяпер аўтобусы і машыны змогуць перапраўляцца па вадзе.

Як чакаецца, паром і адмыслова пабудаваная дарога не толькі спросцяць жыццё насельніцтву дзесятка вёсак. Гэты дзікі «кут» у месцы зліцця Сожа і Дняпра аблюбавалі таксама «дачнікі», паляўнічыя і рыбакі з Гомеля, Менска, Расеі, Украіны. У размешчаным тут рэспубліканскім біялагічным заказніку «Днепра-Сожскі» жыве 35 відаў млекакормячых, 140 відаў птушак, піша onliner.by.

У савецкі час тут існавалі пераправы, але з часам тэхніка знасіліся.

Новы двухкорпусный пантон, пабудаваны ў Рэчыцы, мае грузападымальнасць да 60 тон і будзе перамяшчацца з дапамогай катэра. Даўжыня парома - 24 метры, шырыня - 17, што дазваляе размясціць на пляцоўцы некалькі адзінак тэхнікі, у тым ліку аўтобусы, грузавікі, трактары. Для пасажыраў, якія будуць выходзіць з аўтобуса, абсталяваныя навесы.

Як паведамілі ў аблвыканкаме, агульны кошт праекта - 16 млрд рублёў. З іх 5,8 млрд выдаткавана на будаўніцтва паромнай пераправы і рамонт катэра, яшчэ 10,2 млрд рублёў - на будаўніцтва аўтамабільнай дарогі Абакумы - Лоеў.

Фота: sb.by

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках