3 траўня 2024, Пятніца, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Караблі ВМС В'етнама перашкодзілі кітайцам здабываць нафту

3
Караблі ВМС В'етнама перашкодзілі кітайцам здабываць нафту

Кітайцы збіраліся ўсталяваць буравую вышку для здабычы нафты ў Паўднёва-Кітайскім моры ў раёне спрэчных Парасельскіх выспаў.

Са слоў прадстаўніка Ханоя, в'етнамскія караблі "занялі стацыянарныя пазіцыі", каб перашкодзіць размяшчэнню свідравой устаноўкі. Ніхто ў выніку гэтага інцыдэнту не пацярпеў, паведамляе ВВС.

Раней на афіцыйным сайце Кітайскай адміністрацыі марскі бяспекі з'явілася папярэджанне пра тое, што з 4 траўня да 15 жніўня буравая ўстаноўка CNOOC 981 будзе працаваць у Паўднёва-Кітайскім моры недалёка ад Парасельскіх выспаў (В'етнам аспрэчвае правы Кітая на гэтыя тэрыторыі, спасылаючыся на Канвенцыю ААН аб марскім праве 1982 года).

2 траўня КНР накіравала буравую ўстаноўку ў суправаджэнні аднаго вайсковага карабля ў Паўднёва-Кітайскае мора. Пекін заявіў, што не дапусціць з'яўленне замежных караблёў у радыусе 4,8 км ад свідра, спасылаючыся на тое, што гэтая акваторыя належыць Кітаю. У адказ Ханой адправіў на перахоп 29 караблёў ВМС і берагавой аховы, піша NEWSru.com.

Дзяржаўная нафтавая кампанія В'етнама PetrpVietnam запатрабавала, каб Кітай неадкладна спыніў усе "незаконныя дзеянні і прыбраў устаноўку з в'етнамскіх вод". Аднак на пярэчанні В'етнама прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін сказаў, што бурэнне адбываецца ў кітайскіх водах.

Са слоў экспэртаў, Ханой не ўпершыню выказвае пратэст супраць адпаведных дзеянняў Пекіна, але не робіць далейшых крокаў, каб не правакаваць суседа.

Адзначым, тэрытарыяльную спрэчку аб прыналежнасці выспаў у Паўднёва-Кітайскім моры - Парасельскіх выспаў і архіпелага Спратлі - з'яўляецца адным з найстарэйшых канфліктаў у Паўднёва-Усходняй Азіі. Нягледзячы на свой маленечкі памер, абодва архіпелагі маюць важнае значэнне з пункту гледжання прысутнасці ў рэгіёне. Акрамя таго, даследаванні кажуць пра значныя запасы нафты і газу.

Фота: vpk.name

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках