3 траўня 2024, Пятніца, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францкевіча павіншавалі з днём нараджэння салютам ля сцен турмы

4

Салют ля турмы на вуліцы Акрэсціна прагрымеў ўвечары 6 траўня.

Пра гэта паведамляе сайт revbel.org.

«6 траўня, у дзень нараджэння анархіста Аляксандра Францкевіча, менскія актывісты павіншавалі яго салютам ля сцен ІЧУ на вуліцы Акрэсціна, дзе ён у гэты момант знаходзіцца па надуманых абвінавачваннях. Там жа знаходзяцца яшчэ некалькі анархістаў, фанатаў ФК «Партызан», апазіцыянераў і грамадзянскіх актывістаў. Новая хваля рэпрэсій і затрыманняў звязаная з чэмпіянатам свету ў хакеі, на час правядзення якога беларускія ўлады хочуць ізаляваць усіх нядобранадзейных. Але нашая салідарнасць мацнейшая за іх турмы», - пішуць таварышы былога палітвязня.

Нагадаем, цягам апошніх двух тыдняў супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя блізу 30 актывістаў апазіцыі. Праваабаронцы звязваюць арышты з правядзеннем чэмпіянату свету ў хакеі ў Менску.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках