4 траўня 2024, Субота, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі за дзень змялі імпартнае піва з прылаўкаў

51

Забарона на продаж замежнага піва павярнулася дзіўнай карцінай.

У мірны час паліцы і стойкі ў многіх менскіх крамах ззялі пустатой. Крутыя і незалежныя, прыватныя і дзяржаўныя - гандлёвыя сеткі дружна і выразна выканалі таямнічы загад, прыбраўшы імпарт «пад лаўку», піша onliner.by.

Гаворка, як распавялі ў адной з гандлёвых сетак, ідзе пра «напаўвусны-напаўпісьмовы» «напаўзагад-напаўпросьбу» Міністэрства гандлю. Пры гэтым усе робяць выгляд, што «афіцыйна» ніхто забароны не ўводзіў. Пра што, маўляў, вы тут пытаеце?

«Якія сеткі паведамілі вам, што здымаюць замежнае піва? Кажаце, пра гэта пішуць у інтэрнэце? - першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкама Аляксей Раманаў, якому мы датэлефанаваліся бліжэй да вечара, здавалася, у першы раз пачуў пра піўное табу. - Пайду пачытаю, што пішуць».

Больш слухаўку чыноўнік не здымаў.

Некаторыя гандлёвыя сеткі знялі тавар з прылаўкаў яшчэ днём, іншыя дацягнулі да вечара.

«Быў каля 19:00 у «Еўрапейскім» на праспекце Незалежнасці - бачыў людзей, якія бяруць імпартнае піва цялежкамі», - напісаў менчук Аляксей.

І праўда, тут піва яшчэ заставалася, але не на паліцах, а згруджанае ў скрыні і тыя ж самыя цялежкі. У іх калупаліся людзі, шукаючы, што б гэта такое ўзяць. Дзіўная карціна...

«З заўтрашняга дня піва імпартнага не будзе, - пацвердзіў работнік крамы. - Вунь там яшчэ засталося нямецкае, калі хочаце».

У «Гіпа» ва Уруччы ніякага замежнага да вечара не засталося - усе паліцы добрасумленна запоўнілі беларускім півам. «Што здарылася?» - пыталіся збянтэжаныя пакупнікі ў супрацоўнікаў крамы. А тыя не ведалі, што адказаць.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках