4 траўня 2024, Субота, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі знайшлі грабніцу ўзростам 5600 гадоў у Егіпце

6
Археолагі знайшлі грабніцу ўзростам 5600 гадоў у Егіпце

Міжнародная група археолагаў выявіла пахаванне дадынастычнага перыяду ў раёне старажытнаегіпецкага горада Іераконпаля.

Па дадзеных міністэрства па справах старажытнасцяў Егіпта, пахаванне было зроблена яшчэ да праўлення фараона Нармера, заснавальніка першай дынастыі Егіпта, які аб'яднаў ніжні і верхні Егіпет у XXXI стагоддзі да нашай эры, піша Lenta.ru.

Меркаваны ўзрост знаходкі - звыш 5600 гадоў. Па папярэдніх дадзеных, мужчыне, які спачывае ў грабніцы, на момант смерці было не больш за 20 гадоў.

Непадалёк ад пахавання археолагі таксама знайшлі статую са слановай косці - фігуру барадатага мужчыны.

Кіраўнік экспедыцыі Рэнэ Фрыдман лічыць, што дзякуючы вывучэнню грабніцы ўдасца атрымаць новыя дадзеныя аб пахавальных рытуалах, якія склаліся ў той перыяд.

Раней у Іераконпалі была выяўленая магіла фараона Нармера. У студзені 2014 група амерыканскіх археолагаў знайшла грабніцу невядомага раней кіраўніка, які кіраваў краінай 3,7 тысячы гадоў таму. У 2013 годзе было знойдзенае пахаванне, якое належыць фараону Сябекхатэпу I, які кіраваў Егіптам у 1730-х гадах да нашай эры.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках