4 траўня 2024, Субота, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваслаўная царква абяцае абараніць Святагорскую лаўру ад баевікоў

4

Сепаратысты не змаглі заняць унікальны манастыр пад Славянскам.

Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату выступае за адзінства Украіны, а дзеянні раскольнікаў і сепаратыстаў не падтрымлівае. Пра гэта заявіў спікер царквы Георгій Каваленка, паведамляе ТСН.

Ён таксама абверг інфармацыю, што ў Святагорскай лаўры ў Данецкай вобласці, сепаратысты збіраюцца зрабіць шпіталь і ператварыць манастыр у крэпасць і паставіць на сцены кулямёты, пра што пісалі раней некаторыя ўкраінскія СМІ.

"Мы звязаліся з намеснікам лаўры. Ён абверг інфармацыю і пра наяўнасць нейкіх баевікоў, і пра тое, што лаўра закрытая", - сказаў Каваленка.

Лаўра адкрытая, там знаходзяцца толькі вернікі і паломнікі, пераконвае Каваленка. Ён распавёў, што святары знаходзяцца таксама і ў заблакаваным Славянску побач з сепаратыстамі, але выключна як святыя айцы, якія заклікаюць да мірнага вырашэння канфлікту.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках