3 траўня 2024, Пятніца, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукам распавялі пра гадавіну выкрадання Захаранкі

5
Менчукам распавялі пра гадавіну выкрадання Захаранкі

У Менску з'явіліся партрэты Юрыя Захаранкі, а таксама нумар бюлетэня «Голос Разума», прысвечаны тэме выкрадзеных апанентаў улады.

Так актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі адзначылі чарговую гадавіну выкрадання і забойства былога кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, піша ucpb.org.

«Юрый Захаранка - гэта сінонім слоў гонар і годнасць, - адзначыў Анатоль Лябедзька, каментуючы сумную дату. - Як паказваюць падзеі апошняга часу, насіць форму з пагонамі можа любы, але далёка не кожны ў стане адпавядаць паняццю афіцэрскі гонар. На жаль, генерал Захаранка гэта выключэнне, а не правіла».

Лідар АГП нагадаў, што ў цяперашні час праводзіцца грамадзянская міжнародная кампанія «Сумленная гульня - Fair Play», адна з задач якой прыцягнуць грамадскую ўвагу да «гучных спраў» і не дазволіць уладам спісаць гэтыя справы ў архіў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках