3 траўня 2024, Пятніца, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Без уліку дэнамінацыі даляр ЗША каштуе Br100 мільёнаў

21
Без уліку дэнамінацыі даляр ЗША каштуе Br100 мільёнаў

7 траўня курс даляра ЗША на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы вырас з 9.990 да 10.000 рублёў, што з'яўляецца новым гістарычным максімумам.

Без уліку дэнамінацый 1994 і 2000 гадоў курс дасягнуў адзнакі 100.000.000.

Па ступені абясцэнення нацыянальнай валюты да амерыканскага даляра (з 1991 года) Беларусь застаецца лідарам сярод краін былога СССР, пра што сведчыць праведзены БелаПАН аналіз валютных курсаў на 7 траўня без уліку грашовых рэформ.

За Беларуссю ў першай пяцёрцы размясціліся Туркменістан - 7.125.000, Узбекістан - 2.284.420, Грузія - 1.759.800 і Украіна - 1.165.135.

Далей ідуць: Таджыкістан - 489.980, Казахстан - 91.005, Арменія - 82.658, Азербайджан - 39.220, Расея - 35.655, Малдова - 13.540, Кыргызстан - 10.660.

Замыкаюць спіс дзяржавы Балтыі: Літва - 248,6, Эстонія - 112,3 і Латвія - 100,9. Курс даляра ў самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, якая мае ўласную валюту, без уліку дэнамінацыі складае 11.100.000 рублёў.

Такім чынам, беларуская валюта абясцэнілася ў адносінах да амерыканскага даляра ў 14 разоў больш, чым валюта Туркменістана, у 43,8 разы - Узбекістана, у 56,8 разоў - Грузіі, у 85,8 разоў - Украіны, у 204,1 разы - Таджыкістана, у 1.099 разоў - Казахстана, у 1.210 разоў - Арменіі, у 2.550 разоў - Азербайджана, у 2.805 разоў - Расеі, у 7.386 разоў - Малдовы, у 9.381 разоў - Кыргызстана, у 402.253 разы - Літвы, у 890.472 разоў - Эстоніі і у 991.080 разоў больш, чым валюта Латвіі. У выпадку з Прыднястроўем гэтыя суадносіны складаюць 9 разоў.

Аднаго мільёна беларускіх рублёў (без уліку дэнамінацый) афіцыйны курс даляра дасягнуў 17 снежня 1998 года, 5 млн. - 12 траўня 2000 года, 10 млн. - 12 верасня 2000 года, 15 млн. - 26 кастрычніка 2001 года, 20 млн. - 3 красавіка 2003 года, 30 млн. - 26 сакавіка 2010 года, 50 млн. - 13 ліпеня 2011 года, 55 млн. - 23 верасня 2011 года, 90 млн. - 4 верасня 2013 года, 95 млн. - 28 снежні 2013 года, 99 млн. - 3 красавіка 2014 года. У 2009 і 2011 гадах курс даляра разава павялічваўся з 22 да 26 млн., з 31 да 49 млн. і з 57 да 86 млн. рублёў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках