3 траўня 2024, Пятніца, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскага журналіста звольнілі за пост у «Фэйсбуку» ў падтрымку ўкраінцаў

6
Расейскага журналіста звольнілі за пост у «Фэйсбуку» ў падтрымку ўкраінцаў

Расейскае інтэрнэт-выданне "Ридус" звольніла рэдактара Сяргея Тувакіна за яго паведамленне ў сацыяльнай сетцы ў падтрымку Украіны.

Пра гэта 7 траўня сам журналіст паведаміў у "Фэйсбуку".

"І так, я звольнены з Ридуса. Афіцыйная прычына -"нумыжуседарослыялюдзі", фактычная - за пост у маім "Фэйсбуку" ў абарону ўкраінцаў, які я адмовіўся выдаліць", - напісаў Тувакін.

Як стала вядома, у пасце, які паслужыў прычынай для звальнення, журналіст прасіў прабачэння перад украінцамі за дзеянні расейскіх уладаў.

"Прабачце, калі можаце. Я нічога не магу зрабіць. Проста ведайце, што я з вамі. Вы зможаце. Украіна це Еўропа", - напісаў журналіст.

Варта адзначыць, што Сяргей Тувакін працаваў у "Ридусе" на пасадзе рэдактара з 2011 года - з самага заснавання выдання. Стваральнік "Ридуса", фотаблогер Ілля Варламаў, задумваў выданне як платформу для развіцця грамадзянскай журналістыкі, піша kasparov.ru.

Выданне трапіла пад падазрэнне ў шчыльным супрацоўніцтве з пракрамлёўскімі праектамі пасля некалькіх скандалаў, у сувязі з чым яго пакінула частка супрацоўнікаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках