3 траўня 2024, Пятніца, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Славянска просяць вызваліць горад ад тэрарыстаў

5
Жыхары Славянска просяць вызваліць горад ад тэрарыстаў

У Славянску мясцовыя жыхары просяць вайскоўцаў вызваліць іх горад ад тэрарыстаў.

Пра гэта "Обозревателю" распавяла крыніца, якая знаходзіцца ў эпіцэнтры падзей.

"Я некалькі гадзін знаходжуся на адным з блокпостаў пад Славянскам. На працягу гэтага часу да нас падышлі каля дзесяці жыхароў Славянска і папрасілі больш хутка вызваліць горад ад тэрарыстаў. Сказалі, што стаміліся ўжо ад іх прысутнасці ў горадзе, маўляў, яны перашкаджаюць нармальна жыць", - сказала крыніца.

Як раней паведамлялася, у Славянску, Краматорску і Марыупалі закрытыя амаль усе школы. Бацькі не пускаюць у школы дзяцей, баючыся масавых беспарадкаў.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны. Журналісты заходніх СМІ паведамлялі, што сярод баевікоў прысутнічаюць і беларусы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках