3 траўня 2024, Пятніца, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

iPhone 6 з сапфіравым дысплеем будзе каштаваць амаль $1300

7
iPhone 6 з сапфіравым дысплеем будзе каштаваць амаль $1300

Журналісты даведаліся кошт новага смартфона iPhone 6 з 5,5-цалевым экранам.

Ён будзе роўны 1285 даляраў ЗША. Па апошняй інфармацыі, Apple забяспечыць тэлефон сапфіравым шклом. У сувязі з тым, што дыяганаль тэлефона будзе вялікай, падобная прылада стане для многіх вельмі дарагім задавальненнем, піша bit-news.ru.

Адзін дысплей абыйшоўся кампаніі ў 280 даляраў. Карпарацыя плануе выпусціць усяго 10 мільёнаў асобнікаў, гэтыя лічбы - не вельмі вялікія. Бо поспех прадукцыі Apple заўсёды гарантуе вялізныя продажы. Па апошніх чутках, апарат будзе зручна трымаць у руцэ. Многія клавішы, напрыклад, тыя, якія адказваюць за блакаванне, будуць размешчаныя на правай грані корпуса, яны стануць не плоскімі, а круглымі. Згодна з інфармацыяй, продаж смартфонаў пачнецца ў верасні гэтага года. Кампанія выпусціць адразу дзве мадэлі прылады, у якіх будзе розная дыяганаль экрана.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках