4 траўня 2024, Субота, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Менска забаранілі Марш незалежнасці

2
Улады Менска забаранілі Марш незалежнасці

Менскія гарадскія ўлады адмовілі заяўнікам у правядзенні ў цэнтры Менска 14 траўня Марша незалежнасці.

Як паведаміў БелаПАН намеснік старшыні руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч, прычынай адмовы Менскага гарвыканкама ў правядзенні Маршу незалежнасці стала парушэнне арт. 8 закона аб масавых мерапрыемствах, у прыватнасці тое, што ініцыятары загадзя паведамілі ў СМІ пра дату правядзення акцыі.

Губарэвіч лічыць адмову ўладаў "дзіўнай", так як нядаўна праходзілі вулічныя акцыі "Дзень Волі" і "Чарнобыльскі шлях", якія былі санкцыянаваныя ўладамі і пра дату і месца правядзення якіх было вядома загадзя.

"Гэта рашэнне ўладаў відавочна памылковае, паколькі без нацыянальнага кансенсусу, згоды ў грамадстве немагчыма супрацьстаяць знешнім пагрозам. Улада павінна зразумець, што павінны быць не толькі словы, але і канкрэтныя дзеянні ў справе абароны незалежнасці", - сказаў ён.

На думку Губарэвіча, у адзіночку кіраўніцтва краіны не зможа супрацьстаяць знешнім пагрозам. "Пра гэта сведчыць і прыклад Украіны. Калі ў грамадстве ёсць раскол, непавага да розных груп, то гэтым могуць скарыстацца знешнія ворагі", - лічыць палітык.

Ініцыятары Марша незалежнасці маюць намер падаць яшчэ адну заяўку на правядзенне акцыі, якая будзе прымеркаваная да адной з дат, звязаных з беларускай незалежнасцю. На думку Губарэвіча, улады павінны паказаць, што ў справе адстойвання незалежнасці яны гатовыя стаць побач з апазіцыяй.

Нагадаем, заяўка ў гарвыканкам на правядзенне Марша незалежнасці ў Менску 14 траўня была пададзеная 25 красавіка. Яго ініцыятарам выступіў рух "За Свабоду". Заяўнікамі акцыі з'яўляліся намеснік старшыні руху Юрый Губарэвіч, а таксама Алесь Лагвінец, Сяргей Вазняк, Ігар Лялькоў і Дзяніс Садоўскі. Яны прасілі гарадскія ўлады дазволіць правядзенне шэсця ад пляцоўкі каля Нацыянальнай бібліятэкі да плошчы Незалежнасці па праезнай частцы праспекта, а таксама мітынгу на плошчы Незалежнасці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках