3 траўня 2024, Пятніца, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

35 баевікоў і «Тыгр» Жырыноўскага прарваліся ў Луганскую вобласць

36

Украінскую мяжу браніраваны джып перасёк незаконна пад прыкрыццём атрада тэрарыстаў.

Зараз падарунак адыёзнага лідара ЛДПР захопнікам Луганска знаходзіцца каля будынка абластной адміністрацыі.

«Машына перасекла мяжу незаконна. Папросту пайшла на прарыў мяжы на прапускным пункце «Ізварына», - паведаміў «Комсомольской правде в Украине» прэс-сакратар Луганскага памежатрада Аляксандр Трахімец. - Дзяжурны нарад спрабаваў яе спыніць, але... корпус браніраваны... Да таго ж, нягледзячы на чатыры прабітых колы, дзякуючы самападкачцы, машына прарвалася, і сышла ад пагоні».

Пра рашэнне паслаць тэрарыстам браніраваны джып Уладзімір Жырыноўскі паведаміў некалькі дзён таму.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках