3 траўня 2024, Пятніца, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік міністра культуры стаў дырэктарам Тэатра беларускай драматургіі

2
Намеснік міністра культуры стаў дырэктарам Тэатра беларускай драматургіі

Новым дырэктарам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі стаў Уладзімір Карачэўскі.

Па звестках «Інтэрфакса», прадстаўленне Карачэўскага калектыву тэатра адбылося ў сераду, 7 траўня. У гэты ж дзень ён правёў першую планёрку ў новай якасці.

Да нядаўняга часу Уладзімір Карачэўскі займаў пасаду першага намесніка міністра культуры Беларусі.

Ранейшы дырэктар РТБД Ігар Сігаў завяршыў сваю працу на кіруючай пасадзе ў сакавіку гэтага года, калі ў яго скончыўся тэрмін дзеяння кантракту. Калектыў тэатра паспрабаваў адстаяць свайго кіраўніка, і пісаў лісты ў вышэйшыя інстанцыі, аднак голас акцёраў пачуты не быў.

Вядучы артыст тэатра Ігар Сігаў нядоўга працягваў выходзіць на сцэну пасля свайго звальнення з пасады дырэктара: неўзабаве ён выявіў жаданне сысці з тэатра. На сцэну ў спектаклях, дзе ён гуляе галоўныя ролі, Сігаў выходзіць. Не хоча падмануць гледача. Але працоўную кніжку з РТБД ужо забраў.

«Калі я прыйшоў на пасаду дырэктара тэатра, у мяне адкрыліся вочы на многія рэчы, звязаныя з адміністрацыйнай працай. Мне здавалася, што ўсё нашмат прасцей і празаічней, чым ёсць на самой справе. Усё ж такі тэатр - гэта творчасць, стварэнне. А як быў дырэктарам, ты вымушаны больш быць накіраваным на разбурэнне творчага працэсу», - прызнаваўся Сігаў незадоўга да сыходу з пасады дырэктара РТБД.

І, як бы прадбачачы, як няпроста могуць скласціся падзеі ў будучыні, казаў: «Калі тэатр пераехаў у цяперашняе памяшканне на Крапоткіна, я быў яшчэ студэнтам. Я ведаю ў гэтым тэатры ўсё да апошняга цвіка. Дзе як прайсці, што на чым трымаецца, колькі разоў мянялася сцэна, якія выкарыстоўваюцца і як мяняюцца светлавыя прыборы і г.д. Я прыйшоў працаваць пасля інстытута менавіта сюды ў 1994 годзе. Так, шмат хто кажа, што я ўжо вырас з гэтай пляцоўкі, але маё сэрца ўсё роўна тут. І нават калі я калісьці пайду ў іншы тэатр, гэта будзе іншае месца працы, але душой я буду гэтак жа прывязаны да РТБД».

Новы галоўнакамандуючы РТБД пакуль не пазначыў, якія першыя крокі плануе зрабіць. На дадзены момант ён бліжэй знаёміцца з калектывам і праблемамі тэатра. Аднак большасць яго новых падапечных знаходзяцца ў нясцерпным і напружаным стане: яны чакаюць ад «новай мятлы» скарачэння колькасці супрацоўнікаў, ушчыльнення працоўнага графіка і змены рэпертуару.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках