4 траўня 2024, Субота, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу былога дырэктара «Кажэўніка» перадаюць у пракуратуру

4
Справу былога дырэктара «Кажэўніка» перадаюць у пракуратуру

Скончанае расследаванне справы былога дырэктара магілёўскага ААТ "Кажэўнік".

У пракуратуру для далейшага накіравання ў суд перададзеныя матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да былога дырэктара ААТ "Кажэўнік", якая абвінавачваецца ў перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў і крадзяжы больш за 1,5 млрд. рублёў.

У красавіку 2013 года супрацоўнікамі ДАІ быў затрыманы аўтамабіль, які належыць ААТ "Кажэўнік". Пры яго даглядзе аказалася, што на частку прадукцыі адсутнічае адпаведная дакументацыя. Следства ўстанавіла, што крадзеж арганізавала дырэктар прадпрыемства. У дачыненні да яе пракуратурай Кастрычніцкага раёна Магілёва была ўзбуджаная крымінальная справа. У траўні 2013 года кіраўнік прадпрыемства быў узяты пад варту.

"У працэсе расследавання крымінальнай справы было ўстаноўлена, што, маючы намер на крадзеж гатовай прадукцыі прадпрыемства, злоўжываючы сваімі службовымі паўнамоцтвамі, з карыслівай зацікаўленасці, кіраўнік акцыянернага таварыства арганізавала афармленне фіктыўных таварна-транспартных накладных, унёсшы загадзя ілжывыя звесткі пра пастаўкі ад расейскай фірмы на адрас ААТ "Кажэўнік" сінтэтычнага дубільніка ў аб'ёме 60 тон, які ў рэчаіснасці на адрас прадпрыемства не паступаў", - распавяла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Паводле яе слоў, у далейшым у кошт пагашэння штучна створанай крэдыторскай запазычанасці былы кіраўнік давала ўказанне падначаленым работнікам на адгрузку са склада прадпрыемства гатовай прадукцыі, якой завалодала і распарадзілася па сваім меркаванні, рэалізаваўшы на тэрыторыі Расеі.

Таксама следства выявіла, што абвінавачаная, імкнучыся атрымаць неабгрунтаваныя прэміяльныя выплаты, падхарашыць рэальнае становішча спраў на прадпрыемстве, нягледзячы на адсутнасць належных паказчыкаў, хавала недахопы ў сваёй рабоце і рабоце структурных падраздзяленняў ААТ "Кажэўнік". "Відавочна выходзячы за межы правоў і паўнамоцтваў, прадастаўленых ёй па службе, дырэктар арганізавала складанне загадзя ілжывых кантрактаў і іншых бухгалтарскіх дакументаў на паслугі па дапрацоўцы скуры, якія далучыла да бухгалтарскага ўліку узначаленага акцыянернага таварыства", - паведаміла Салянюк.

Следчыя прыйшлі да высновы, што ў выніку супрацьпраўных дзеянняў былы кіраўнік нанесла істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам, якая выявілася, у прыватнасці, ва ўвядзенні ў зман службовых асоб канцэрна "Беллегпрам" аб фактычнай дзейнасці і фінансавым становішчы ААТ "Кажэўнік". Агульная сума незаконна атрыманых, былым дырэктарам грашовых сродкаў склала больш за 1,5 млрд. рублёў.

Дапытана больш за 200 сведак, накладзены арышт на маёмасць і грашовыя сродкі абвінавачанай на суму звыш 1 млрд. 700 млн. рублёў.

Былому дырэктару "Кажэўніка" прад'яўленае абвінавачванне па артыкулах "Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў асабліва буйным памеры" (ч. 4 арт. 210 КК) і "Перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай зацікаўленасці" (ч. 2 арт. 426 КК).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках