4 траўня 2024, Субота, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея стварае касмічныя войскі

20
Расея стварае касмічныя войскі

У расейскай арміі з'явіцца новая структура.

Новы від Узброеных сіл у бліжэйшы час з'явіцца ў Расеі, у яго ўвойдуць Ваенна-паветраныя сілы і Войскі паветрана-касмічнай абароны (ПКА). Пра гэта ІТАР-ТАСС паведаміў высокапастаўлены прадстаўнік Мінабароны РФ.

"Рашэнне аб фармаванні новага віду Узброеных сіл прынятае на самым высокім узроўні, зараз вядзецца актыўная праца па стварэнні новай структуры шляхам зліцця ВПС і Войскаў ПКА", - сказаў суразмоўца агенцтва. Крыніца ў міністэрстве дадала, што кандыдатура галаўкама новага віду УС РФ пакуль абмяркоўваецца.

"Пытанні, звязаныя з дзяленнем новай структуры на роды войскаў, будуць абмяркоўвацца ў бягучым месяцы на нарадзе, дзе будзе абмяркоўвацца далейшае будаўніцтва Узброеных сіл", - адзначыла крыніца.

Мяркуецца, што ВПС у складзе новага віду УС РФ захаваюць цяперашнюю структуру, як і Войскі ПКА. У новага галоўнакамандуючага будуць намеснікі па Войсках ПКА, па ВПС, па супрацьракетнай абароне і СПА. У якасці родаў будуць таксама прадстаўленыя зенітныя ракетныя, радыётэхнічныя і іншыя войскі, дадала крыніца.

Структура новага віду УС пакуль не вызначаная і знаходзіцца ў стадыі разгляду, аднак "высокая верагоднасць таго, што ў новы від увойдуць ракетныя войскі і артылерыя, у тым ліку ракетныя комплексы "Іскандэр", якія здольныя больш эфектыўна паражаць элементы ЕўраСРА, чым штурмавая і бамбавальная авіяцыя", - падкрэсліў суразмоўца агенцтва.

"Задума, падыходы - усё пакуль прапрацоўваецца, зададзеная цэлая навукова-даследчая праца, дзе пралічваюцца ўсе магчымыя варыянты", - дадала крыніца. Чакаецца, што дакумент аб стварэнні новага віду УС РФ будзе падпісаны ў 2015 годзе.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках