4 траўня 2024, Субота, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захопнікі Данецка не паслухалі Пуціна

15
Захопнікі Данецка не паслухалі Пуціна

Данецкія сепаратысты, якія захапілі Данецкую АДА, вырашылі не пераносіць свой «рэферэндум» з 11 траўня.

Пра гэта заявіў «Інтэрфаксу» намеснік лідара сепаратыстаў Міраслаў Рудэнка.

«Рэферэндум будзе 11 траўня», - сказаў ён па тэлефоне.

Як вядома, Уладзімір Пуцін у сераду па выніках перамоваў з прэзідэнтам Швейцарыі, дзеючым старшынёй АБСЕ Дыдзье Буркхальтрам назваў выбары 25 траўня «рухам у правільным напрамку». Ён таксама заклікаў сепаратыстаў адкласці запланаваны на 11 траўня «рэферэндум» у Данецку і Луганску.

СБУ ў сераду апублікавала доказы падрыхтоўкі і каардынацыі расейскім бокам правядзення «рэферэндуму» па стварэнні «Данецкай народнай рэспублікі» з загадзя вядомымі вынікамі.

Самі сепаратысты ужо раздаюць ў горадзе «бланкі для галасавання» на якіх няма ні адзінай галаграмы ці пячаці і ніякіх сродкаў абароны.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках