4 траўня 2024, Субота, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыверсанты звозяць у Харкаў зброю для правакацый

3

Супрацоўнікі ДАІ затрымалі аўтамабіль, набіты зброяй.

Пры ператрусе былі выяўленыя дымавая шашка, ручная сігнальная ракета, муляж гранаты Ф-1, мацаванне для аптычнага прыцэла, драўляныя палкі, а таксама малаток, абматаны расейскім сцягам. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Украіны.

«Падчас нясення службы патруль ДАІ заўважыў аўтамабіль ВАЗ-21104 з пашкоджаннем пярэдняй і задняй часткі. Міліцыянты падалі для кіроўцы сігнал для спынення, але той праігнараваў патрабаванне праваахоўнікаў і працягнуў свой шлях, набраўшы хуткасць. Але далёка ўцячы правапарушальніку не ўдалося, ён быў спынены інспектарамі ДАІ», - гаворыцца ў паведамленні.

Канфіскаваныя прадметы накіраваныя на экспертызу.

Міліцыя пачала дасудовае расследаванне па ч.1 арт. 263 («незаконны зварот з зброяй, баявымі прыпасамі або выбуховымі рэчывамі») Крымінальнага кодэкса Украіны. Згодна з артыкулам 37-гадоваму падазраванаму пагражае 7 гадоў турмы.

Нагадаем, раней у абласной адміністрацыі Харкава заявілі пра затрыманне 180 баевікоў, якія рыхтавалі беспарадкі ў горадзе. Пагромы, шэраг з якіх суправаджаўся захопам адміністрацыйных будынкаў праходзяць ў другім па велічыні горадзе Украіны ўжо другі месяц.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках