27 красавiка 2024, Субота, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цяжарная жонка Яроменка - міліцыянтам: Пакіньце нас у спакоі! (Відэа)

7

Былы палітвязень Уладзімір Яроменак хаваецца ад прэвентыўнага арышту напярэдадні ЧС па хакеі і можа адразу не даведацца, што ў яго нарадзілася першае дзіця.

З дня на дзень павінна нарадзіцца першае дзіця ў сям'і Валянціны і Уладзіміра Яроменкаў, лекары кажуць, што гэта будзе дзяўчынка. Але самога Уладзіміра ўжо з 5 траўня няма дома. Хаваючыся ад магчымага арышту напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі, ён адключыў мабільны тэлефон і не бачыцца са сваёй цяжарнай жонкай Валянцінай, перадае «Радыё Свабода».

Жонка вельмі перажывае, што Уладзіміра ў такі момант няма побач. Выходзячы з пад'езда, яна бачыць у двары сіні «бусік» з супрацоўнікамі ў цывільным.

«Я маральна гатовая да родаў, але, шчыра кажучы, больш пачынаю перажываць за мужа: дзе ён, як ён. Ён выходзіць на сувязь, але не так часта, - кажа Валянціна. - Гэта ж зверства нейкае. Адчапіцеся ад нас ужо! У вас жа таксама сем'і!»

Без Уладзіміра Валянціна засталася зусім адна. Бацькі іх далёка, у Менску іх падтрымліваюць толькі сябры.

«Я не ведаю, за што яго могуць затрымаць. Ніхто з маладафронтаўцаў не планаваў нічога рабіць перад чэмпіянатам свету. Мы ўжо ўсе пачалі аседлае сямейнае жыццё. І Уладзімір, калі вызваляўся з арыштнага дома ў Баранавічах, вырашыў, што будзе займацца выключна сям'ёй. Бо хутка ў нас дачка народзіцца і трэба больш увагі надаваць сям'і і быць з сям'ёй», - сказала яна.

Валянціна ўпэўненая, што палююць на мужа і яго сяброў выключна ў сувязі з чэмпіянатам свету па хакеі, які адкрываецца 9 траўня.

«Гэта проста страх перад тым, што хтосьці з актывістаў выйдзе і выкажа свой пункт гледжання. Або скажа, што не супадае з тым, што думае ўлада, або з тым, што яны хочуць, каб іншыя думалі. Гэта, мабыць, страх перад праўдай. Перад тым, што людзі могуць па-іншаму думаць. Гэта страх, што нешта зменіцца», - так Валянціна тлумачыць, чаму ўлады зладзілі ў дачыненні да маладых людзей сапраўднае паляванне.

На працягу апошніх двух тыдняў супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя каля 20 актывістаў апазіцыі. Праваабаронцы звязваюць арышты з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі ў Менску.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках