3 траўня 2024, Пятніца, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі каштуе «новая цацка» дыктатара?

4
Колькі каштуе «новая цацка» дыктатара?

Чэмпіянат свету па хакеі - задавальненне не з танных.

Але пытанне пра кошт хакейнага турніру, які пройдзе ў Менску ў траўні бягучага года, застаецца адкрытым нават пасля афіцыйнага звароту Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў Савет Міністраў Беларусі, піша ucpb.org.

Урад даручыў падрыхтаваць адказ прыватнаму спартыўнаму ўнітарнаму прадпрыемству «Дырэкцыя па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2014».

«У рамках кампаніі «Сумленная гульня - FAIR PLAY» мы паспрабавалі даведацца пра кошт любімай цацкі беларускай улады, аднак удалося высветліць толькі бюджэт самога спартыўнага ведамства», - адзначыла прэс-сакратар АГП Ганна Красуліна. Паводле інфармацыі дырэктара Дырэкцыі Яўгена Ворсіна, «асноўнымі задачамі дзейнасці Дырэкцыі з'яўляецца падрыхтоўка маркетынгавай праграмы, квітковай праграмы, забеспячэнне сувязі з грамадскасцю. На рэалізацыю названых задач будзе выдаткавана 13,649 млн. еўра».

«Разам з тым наш запыт, накіраваны ва ўрад, прадугледжваў атрыманне інфармацыі аб усіх прамых і ўскосных выдатках, звязаных са стварэннем інфраструктуры, правядзеннем рознага роду мерапрыемстваў», - адзначыла яна.

Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ўпэўнены, што «чэмпіянат свету ператварыўся ў прапагандысцкае шоў па напісанні калектыўнага партрэта беларускай улады ў ружовых фарбах. І для гэтага не шкада ніякіх грошай. Тым больш, што ўсе аплачвае падаткаплатнік. Кантролю за расходаваннем рэсурсаў ніякага. Ні парламенцкага, ні грамадскага. Для чыноўнікаў гэта выдатная магчымасць паўдзельнічаць у рознага роду распілоўваннях. І ўсё гэта можна ўдала замаскіраваць клопатам аб спартыўных заўзятарах. Таму нядзіўна, што ўлады фактычна засакрэцілі лічбы выдаткаў. Інфармацыя вельмі дазаваная і скупая. Хоць толькі лядовая арэна ў Чыжоўцы абышлася падаткаплацельшчыку ў суму больш за 170 мільёнаў даляраў».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках