4 траўня 2024, Субота, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браніслаў Камароўскі: Лепшы адказ на крызіс ва Украіне - узмацненне НАТА

6
Браніслаў Камароўскі: Лепшы адказ на крызіс ва Украіне - узмацненне НАТА

Прэзідэнт Польшчы лічыць неабходным узмацніць прысутнасць НАТА ў дзяржавах Усходняй Еўропы.

Пра гэта Браніслаў Камароўскі заявіў сёння пасля перамоваў з генсакам Альянсу Андэрсам Фог Расмусэнам, перадае УНІАН.

"Мы спадзяемся, што павялічыцца рэальная здольнасць прыёму сіл падтрымкі НАТА ў цэлым ўсходнім флангу, у прыватнасці, таксама ў Польшчы. Гэта можа быць найбольш правільным адказам НАТА на сітуацыю ва Украіне", - сказаў Камароўскі.

Ён адзначыў, што таксама будзе прапаноўваць польскаму ўраду павялічыць выдаткі на нацыянальную армію да 2 з 1,95 адсоткаў ВУП.

"Тады мы маглі б быць не толькі добрым прыкладам для іншых, але таксама маглі б разлічваць на рэальныя магчымасці нашых узброеных сіл, што ў цяперашняй сітуацыі з'яўляецца неабходным", - сказаў Камароўскі.

Кіраўнік Польшчы таксама адзначыў, што першачарговай задачай НАТА бачыць узмацненне абараназдольнасці краін, якія ўваходзяць у аб'яднанне, адзначыўшы, што гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца падчас наступнага саміту НАТА ў верасні гэтага года. Пасля захопу Расеяй украінскага Крыма Польшча актывізавала заклікі пра ўзмацненне прысутнасці НАТА ў дзяржавах Усходняй Еўропы для большай бяспекі.

Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі заяўляў, што Альянс без парушэння дасягнутых з Расеяй пасля завяршэння "халоднай вайны" дамоўленасцяў можа размясціць на польскай тэрыторыі "дзве цяжкія брыгады" НАТА.

Супраць дадатковай ваеннай інфраструктуры і салдат НАТА ў гэтым рэгіёне традыцыйна катэгарычна выступае Расея, якая бачыць у гэтым пагрозу і заяўляе пра тое, што ў адказ размесціць комплексы "Іскандэр" у сваім еўрапейскім анклаве - Калінінградскай вобласці.

Фота: niezalezna.pl

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках