4 траўня 2024, Субота, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітык упершыню выкарыстаў галаграму для агітацыі

2

Кандыдат у прэм'ер-міністры Індыі Нарэнда Модзі паўстаў перад выбаршчыкамі ў выглядзе галаграмы.

Каб дастукацца да выбаршчыка ў другой па населенасці краіне ў свеце, індыйскі палітык звярнуўся да незвычайнага спосабу правядзення сустрэч з электаратам: ён запусціў у «турнэ» ўласную галаграму, што дапамагло яму адначасова ўдзельнічаць на дзесятках мерапрыемстваў.

У кожным памяшканні людзі з каманды палітыка вешалі праектар, які стварае выяву на спецыяльным напаўпразрыстым матэрыяле, які дае ілюзію аб'ёму. Такім чынам пры выключаным святле у гледачоў ствараецца адчуванне, быццам Нарэнда Модзі выступае ў зале.

Гэта першы зафіксаваны выпадак выкарыстання галаграмы сярод палітыкаў, тады як гэта ўжо не навінка ў музычнай індустрыі. Нават такі аматар новых тэхналогій як Барак Абама яшчэ не звяртаўся да падобных хітрыкаў. Хоць, як адзначае The Verge, эфектныя прыёмы ў духу герояў «Зорных войнаў» у краіне, дзе ў трэці насельніцтва няма нават туалетаў, могуць здацца насмешкай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках