3 траўня 2024, Пятніца, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўлу Севярынцу вынеслі папярэджанне

2
Паўлу Севярынцу вынеслі папярэджанне

Былога палітвязня папярэдзілі пра «недапушчальнасць супрацьпраўных дзеянняў».

Сёння ў 11 гадзін сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец быў выкліканы ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Фрунзенскага раёна Менска, дзе яму вынеслі афіцыйнае папярэджанне «пра недапушчальнасць супрацьпраўных дзеянняў».

Павел Севярынец звязвае гэта з чэмпіянатам свету па хакеі, які пачнецца заўтра ў Менску, паведамляе прэс-служба БХД.

Нагадаем, Павел Севярынец, які падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў кіраваў выбарчым штабам кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы ад БХД Віталя Рымашэўскага, адбываў трохгадовае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года. Яго арыштавалі ў ноч на 20 снежня на выхадзе з плошчы Незалежнасці. Пяць месяцаў пасля арышту Севярынец правёў у следчым ізалятары КДБ.

У траўні 2011 года суд Заводскага раёна Менска прызнаў яго вінаватым па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і прыгаварыў да трох гадоў абмежавання волі ў Куплінскай спецкамендатуры №7.

Палітык выйшаў на свабоду 19 кастрычніка 2013 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках