4 траўня 2024, Субота, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агнямёт «Бураціна» адмовіўся страляць у прысутнасці Пуціна і Лукашэнкі

82
Агнямёт «Бураціна» адмовіўся страляць у прысутнасці Пуціна і Лукашэнкі

Агнямётная сістэма ТГС-1 «Бураціна» дала збой.

Падчас планавай трэніроўкі па кіраванні Узброенымі сіламі Расеі адбыўся збой у стральбе цяжкай агнямётной сістэмы ТГС-1 «Бураціна».

Пра гэта паведаміла ў чацвер, 8 траўня, РІА Новости.

Вучэнні праводзіліся ў прысутнасці прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, а таксама кіраўнікоў дзяржаў краін АДКБ - Беларусі, Арменіі, Таджыкістана і Кыргызстана. Праверка сістэмы кіравання «Бураціна» паказала, што да начальніка разліку сістэмы каманда кіравання дайшла без скажэння, аднак затым каманда ад начальніка разліку да пускавой устаноўкі паступіла несвоечасова.

Уладзімір Пуцін даручыў устанавіць прычыны збою.

Нагадаем, беларускі кіраўнік знаходзіцца зараз з рабочым візітам у Расеі.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках