3 траўня 2024, Пятніца, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ абмяжуе рух на некалькіх сталічных вуліцах 9 траўня

ДАІ абмяжуе рух на некалькіх сталічных вуліцах 9 траўня

Заўтра менскім кіроўцам трэба быць гатовымі да змены стандартных маршрутаў.

На многіх вуліцах будзе абмежаваны рух для ўсіх відаў транспарту. Гэта закране ў першую чаргу цэнтр горада. Ужо ў 08:00 нельга будзе праехаць. Абмежаванне будзе доўжыцца да канца ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, піша onliner.by.

Будзе абмежаваны рух транспарту на наступных вуліцах: вул. Энгельса ад вул. Інтэрнацыянальнай да вул. К. Маркса; вул. Інтэрнацыянальная ад вул. Энгельса да вул. Я. Купалы; вул. Я. Купалы ад вул. Куйбышава да вул. К. Маркса; вул. К. Маркса ад вул. Я. Купалы да вул. Леніна; вул. Камуністычная ад вул. Чырвонай да пр. Незалежнасці; вул. Кісялёва ад вул. Чырвонай да пр. Незалежнасці; вул. Фрунзэ і мясцовы праезд ад пр. Незалежнасці да вул. Вайсковага; пр. Незалежнасці ад вул. Леніна да пр. Машэрава; вул. Леніна ад вул. Інтэрнацыянальнай да вул. Кірава; вул. Кірава ад вул. Я. Купалы да вул. Леніна; вул. Захарава і мясцовы праезд ад пр. Незалежнасці да вул. Вайсковага.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўлічваць дадзеную інфармацыю пры выбары маршруту руху, а таксама звяртаць увагу на часовыя знакі. Таксама ДАІ просіць кіроўцаў вызваліць ад прыпаркаванага транспарту прылеглую да правядзення мерапрыемства тэрыторыю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках